УСУ адбілі адзін з самых вялікіх штурмаў і знішчылі 12 адзінак бронятэхнікі РФ
1- 28.12.2024, 10:13
- 4,898
Бой у раёне вёскі Клішчыеўка паказалі на відэа.
Украінскія абаронцы з 93-й асобнай механізаванай брыгады «Халодны Яр» супольна з суседнімі падраздзяленнямі адбілі адзін з найбуйнейшых штурмаў за апошні час у раёне сяла Клішчыеўка на Бахмуцкім кірунку, паведамляе «Цензор.НЕТ».
Акупанты кінулі ў бой блізу 15 адзінак цяжкай тэхнікі і да трох узводаў штурмавой пяхоты, але дзякуючы зладжанай працы ўкраінскіх воінаў наступ быў спынены.
Штурм ворага ажыццяўляўся адначасова на двух кірунках з выкарыстаннем танкаў Т-72 і баявых машынаў пяхоты БМП-2. Аднак дзякуючы выразнаму ўзаемадзеянню экіпажаў батальёна беспілотных сістэмаў Black Raven, 2-га і 3-га механізаваных батальёнаў, а таксама артылерыйскай падтрымцы, акупанты панеслі зруйнавальныя страты.
Вынікі бою:
Знішчаныя 6 танкаў Т-72, 6 БМП-2.
Яшчэ адзін танк быў пашкоджаны.
Страты ворага ў жывой сіле ўдакладняюцца.