29 снежня 2024, Нядзеля, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два байцы УСУ цягам шасці гадзінаў адбівалі штурм, ліквідаваўшы і параніўшы 28 акупантаў

11
Два байцы УСУ цягам шасці гадзінаў адбівалі штурм, ліквідаваўшы і параніўшы 28 акупантаў

Украінцы проста скіраваліся на пазіцыю, каб перадаць пабрацімам радыёстанцыі і батарэйкі.

На адным з адрэзкаў фронту два байцы Сілаў абароны правялі 6-гадзінны бой з расейцамі стралковай зброяй. Яны здолелі адбіць варожы штурм. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале a target="_blank" href=https://t.me/dumky_frontovyka/1204>«Думкі франтавіка» паведаміў баец Сілаў абарона з поклічам «Цень».

Паводле ягоных словаў, двое байцоў з ягонай брыгады скіраваліся на адну з пазіцый падачаленага падраздзялення, каб перадаць радыёстанцыі і батарэйкі. Перад тым як сувязь з пазіцыяй абарвалася, яны паведамілі, што ў іх садзяцца батарэі.

«Хлопцы дабраліся да месца, але нікога там не знайшлі. Менавіта ў гэты момант пачаліся штурмавыя дзеянні ворага. Байцы занялі абарону і трымалі яе цягам шасці гадзінаў лютых баёў. Толькі з дапамогай стралковай зброі яны знішчылі 12 акупантаў і 16 паранілі», – расказаў вайсковец.

Ён дадаў, што байцам весці бой дапамаглі артылерысты і дроннікі, але «асноўную працу зрабілі гэтыя двое мужных мужчынаў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках