29 снежня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэрвіс Flightradar24 аднавіў дэталёвы маршрут самалёта, які ўпаў у Казахстане

5
Сэрвіс Flightradar24 аднавіў дэталёвы маршрут самалёта, які ўпаў у Казахстане

Вызначаны дакладны час, калі пачаліся праблемы з кіраваннем.

Дэталёвая траекторыю палёту Embraer E190AR Azerbaijan Airlines, які ў сераду пацярпеў крушэнне ў Казахстане, паказвае, што пры спробе пасадкі ў Грозным ён пралятаў над Урус-Мартанам, дзе ў сераду бачылі ўкраінскі дрон. Акрамя таго, звесткі сэрвісу Flightradar24 сведчаць, што праблемы з кіравальнасцю самалёта ўзніклі яшчэ да таго, як ён праляцеў Грозны, піша «Агенцтва».

Спецыялісты Flightradar24 разлічылі маршрут руху самалёта над Чачнёй і Дагестанам дзякуючы інфармацыі пра курс самалёта і хуткасць палёту, гаворыцца ў блогу сэрвісу. Інфармацыю пра месцазнаходжанне ў гэты перыяд лайнер не перадаваў.

З адноўленага маршруту вынікае, што ў 8.13 паводле маскоўскага часу (першы пункт адноўленай траекторыі) лайнер ляцеў над Чачнёй. У 8.15 ён дасягнуў аэрапорта Грознага. На падлёце да чачэнскай сталіцы лайнер зрабіў пятлю побач з горадам Урус-Мартан. Раніцай у сераду тут быў зафіксаваны палёт беспілотніка, які людзі спрабавалі збіць са стрэльбаў. Відэа з БПЛА апублікаваў чачэнскі апазіцыйны тэлеграм-канал NIYSO. Геалакацыю гэтага відэа пацвердзіў журналіст «Радыё Свабода» Марк Крутаў. Дакладны час, калі было знятае гэтае відэа, невядома.

У 8.25 самалёт праляцеў Грозны і накіраваўся на ўсход, у бок Кізляра. У 8.37 на падлёце да Кізляра ён рэзка павярнуў у бок ад горада, да Каспійскага мора. Пасля гэтага па няроўнай траекторыі ён рушыў да Актау. Звесткі пра месцазнаходжанне лайнер пачаў перадаваць ужо над морам, у 9.07.

На адноўленай частцы маршруту не відаць спробы экіпажу даляцець да Махачкалы. Пра тое, што самалёт быў накіраваны ў гэты горад, раніцай у сераду паведамляла прэс-служба аэрапорта Грозны.

Ужо ў пачатку адноўленай часткі маршруту, у 8.13, у самалёта вагалася вышыня, хуткасць і вертыкальная хуткасць, вынікае з звестак Flightradar24. «Самалёт не мог падтрымліваць сталую вышыню і хуткасць цягам як мінімум 75 хвілінаў», – гаворыцца ў даследаванні сэрвісу. Гэта можа сведчыць, што ў самалёта ўзніклі праблемы з кіраваннем да таго, як ён праляцеў Грозны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках