«Пасля аб тым, што здарылася, доўга будуць хлусіць»
4- Тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет»
- 29.12.2024, 11:55
- 10,480
Як пачалі з “Курска”, так і пайшло-паехала.
Гэты радок Юрыя Шаўчука з песні «Капітан Калеснікаў» успамінаецца кожны раз, калі расейская верхавіна, нашкодзіўшы, забіваецца ў нару і сядзіць, нібы загнаны звер, злосна пабліскваючы вачамі, рыкаючы («А вы давядзіце!») і выдаючы версію за версіяй, толькі б не прызнаваць сваёй адказнасці. Або, сама меней, дзейснай зацікаўленасці дайсці да ісціны, якой бы яна ні была. Зрэшты, “ісціна” і такія персанажы, як Пуцін ці Лаўроў існуюць у розных сусветах.
Як пачалі з «Курска» хлусіць, так і пайшло-паехала - забойствы, атручванні, тэракты, выбухі, пажары. Тое ж з загінулым самалётам “Азербайджанскіх авіяліній”. Пяскоў, якому “няма чаго дадаць”, кіраўнік Расавіяцыі Ядроў, які разважае пра туман у Грозным.
Дзе ж адкрытае расследаванне дзеянняў СПА ў дзень трагедыі? Расейскае расследаванне? Аб якім было б абвешчана і аб папярэдніх выніках якога ўжо можна было б паведаміць грамадзянам Расеі і зацікаўленым краінам, перш за ўсё Азербайджану і Казахстану?
Створаная ў Расеі сістэма можа быць названая татальным царствам хлусні і безадказнасці перад народам. Якая, паводле Канстытуцыі, «з'яўляецца адзінай крыніцай улады» ў Расеі (артыкул 3). Сказаць такое начальству ў Расеі, значыць, нанесці яму цяжкую абразу або праславіцца ў яго вар'ятам.
Тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет»