У Беларусь ідуць снегапады і мароз
14- 29.12.2024, 12:21
- 19,796
Сіноптыкі падзяліліся прагнозам на студзень.
Нечаканыя карэктывы ў прагноз на студзень у Еўропе з'явіліся пасля ўдакладнення мадэлі прагнозу тэмператур у Еўропе CFSv2. На фоне кліматычных змен і цёплых зім, гэтая зіма можа здзівіць: Беларусь апынулася ў так званай «сіняй зоне». Як паведамляе «Віртуальны Брэст», сярэднямесячная тэмпература другога месяца зімы можа быць ніжэйшай за норму на 0,25-1°С.
Асабліва холадна, як мяркуецца, будзе ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны. Усходнія рэгіёны могуць разлічваць на тэмпературы, якія адпавядаюць звыклай кліматычнай норме.
Колькасць ападкаў у студзені, паводле прагнозу, чакаецца вышэйшай за норму. Снегапады могуць стаць частай з'явай, дадаючы атмасферы сапраўднай зімы, да якой многія ўжо паспелі адвыкнуць.
Між тым важна памятаць, што гэта доўгатэрміновыя прагнозы, а значыць, яны яшчэ могуць мяняцца.