Цароў асалапеў, убачыўшы навіну з Украіны
6- 29.12.2024, 12:52
- 20,296
Калабарант нечакана прызнаў няўдачу плана Крамля.
Расейскі калабарант Алег Цароў, які гадамі распаўсюджваў прапагандысцкія міфы аб хуткай гібелі Украіны, зрабіў нечаканую заяву, піша «Дыялог.UA».
Паводле ягоных слоў, краіна, якую ён называў "разбуранай", не толькі выстаяла, але і нарошчвае вайсковую вытворчасць нават ва ўмовах пастаянных ракетных удараў.
Цароў са здзіўленнем выявіў, што Украіна актыўна развівае такія галіны, як вытворчасць зброі, боепрыпасаў і вайсковай тэхнікі.
Звесткі Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны сведчаць, што вытворчасць узбраенняў і ваеннага транспарту ў краіне вырасла больш як удвая ў параўнанні з 2014 годам.
"Украінскі ВПК не толькі не разбураны, але і адчувае сябе вельмі нядрэнна", – адзначыў Цароў, падкрэсліўшы, што такія поспехі ідуць насуперак з расейскай прапагандай.
Гэтыя прызнанні фактычна пацвярджаюць крах расейскіх планаў. Вайна, якую Пуцін пачаў з мэтай паслабленьня Украіны, прывяла да адваротнага выніку: краіна не толькі захавала сваю прамысловую базу, але і ўзмацніла яе.
Журналіст і блогер Дзяніс Казанскі вынес свой вердыкт прызнанню калабаранта.
«На жаль, Цароў не ўдакладніў, куды ж паляцелі тысячы выпушчаных Расеяй ракет. Бо згодна з легендай яны даўно ўжо павінны былі зраўняць усе вайсковыя заводы з зямлёй. Фактычна, допіс Царава - гэта прызнанне таго, што за 3 гады Расея толкам нікуды не трапіла сваёй «высокадакладнай зброяй», і ўвесь гэты час дурныя людажэры білі проста па мірных жыхарах», - піша ён.
Гэтыя высновы ставяць пад сумнеў эфектыўнасць расейскіх «высакадакладных» удараў і дэманструюць, што Украіна, насуперак прагнозам расейскіх прапагандыстаў, працягвае супраціўляцца і нарошчваць свае сілы.