1 студзеня 2025, Серада, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні перад самым Новым годам распусціліся кветкі на клумбе

3
У Гародні перад самым Новым годам распусціліся кветкі на клумбе

Анамальныя паводзіны раслінаў заўважылі ў адным са спальных раёнаў горада.

Сапраўдная зіма ў Гародні пакуль не спяшаецца. Снег, калі і з'яўляецца, то толькі эпізадычна. А надвор'е за акном нагадвае то познюю восень, то раннюю вясну. Гэта, мусіць, і збівае біялагічныя рытмы раслінаў, піша newgrodno.by.

Інакш як растлумачыць такія паводзіны кветак?

«Гэта двор па вуліцы Брыкеля, 18. У нас ужо вясна пачынаецца», – жартуе чытач, які даслаў фатаграфію.

І такіх прыкладаў у Гародні стае. На тэрыторыі СШ №22 імя Бохана (раён вуліцы Урублеўскага) на клумбе зацвіла прымула. Выглядае гэтая кветка па-вясноваму ярка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках