Лекар назваў самы «падступны» алкаголь за навагоднім сталом
19- 29.12.2024, 19:32
- 20,826
Ранішнія наступствы часта бываюць значна больш драматычныя, чым пасля ўжывання моцных напояў.
Самы «падступны» алкаголь за навагоднім сталом – гэта віны, у тым ліку і асабліва ігрыстыя, паведаміў лекар агульнай практыкі, заснавальнік і кіраўнік Інстытута інтэгральнай прэвентыўнай і антыўзроставай медыцыны PreventAge Андрэй Гостры.
«Нягледзячы на тое, што ў пераліку на чысты спірт віна за адзін вечар чалавек можа выпіць значна менш, чым моцнага алкаголю, ранішнія наступствы ад віна і шампанскага часта бываюць значна больш драматычныя, чым пасля ўжывання моцнага алкаголю», – сказаў Андрэй Гостры.
«У чым жа прычына гэтай з’явы? Гэтыя напоі ўтрымліваюць пабочныя прадукты грыбковай ферментацыі, якія могуць у тым ліку валодаць таксічнымі эфектамі. Пахмельны эфект вінаў звязаны з іх нейратаксічнымі эфектамі, гэта значыць, іх таксічнасцю для нервовай тканкі, а значыць, і галаўнога мозгу», – падзяліўся медык.
У выпадку з ігрыстымі вінамі, паводле ягоных словаў, сітуацыю пагаршае тое, што гэты напой з газамі, а бурбалкі паскараюць не толькі ўсмоктванне алкаголю, але і вышэйапісаных таксінаў.