26 снежня 2024, Чацвер, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп даў ХАМАС тэрмін да 20 студзеня

Трамп даў ХАМАС тэрмін да 20 студзеня

Інакш "будзе дрэнна".

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў тэрарыстам з ХАМАС тэрмін да 20 студзеня 2025 года, каб тыя вызвалілі ўсіх закладнікаў, у адваротным выпадку абяцае ім "сапраўднае пекла".

Пра гэта рэспубліканец напісаў на сваёй старонцы ў Truth Social учора, 2 снежня.

Палітык паскардзіўся на той факт, што ўсе навокал толькі і кажуць пра цяжкі лёс закладнікаў, але ніхто не робіць крокаў, каб іх вызваліць, менавіта таму Трамп заклікае тэрарыстаў як мага хутчэй вызваліць усіх закладнікаў, інакш адказ не прымусіць сябе доўга чакаць.

У адваротным выпадку пасля 20 студзеня 2025 года на Блізкім Усходзе будзе "пекла" для тых, хто стаіць за зверствамі супраць усяго чалавецтва.

Баевікі з ХАМАС учынілі напад на Ізраіль яшчэ 7 кастрычніка 2023 года.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі сектара Газа ўсё яшчэ працягваюцца. Тады ў палон да ХАМАС патрапіла 222 чалавекі як ізраільцян, так і грамадзян іншых краін. У свой час частка з іх была вызваленая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках