Індыя адмаўляецца ад расейскай зброі
4- 3.12.2024, 14:56
- 5,906
І гэта істотная змена палітыкі краіны.
Індыя рэзка скараціла заказы на расейскае абсталяванне ў Расеі, зараз краіна закупляе больш у заходніх пастаўшчыкоў.
Пра гэта ў аўторак, 3 снежня, піша Bloomberg, падкрэсліваючы, што гэта з'яўляецца сур'ёзнай зменай палітыкі для краіны, якая залежыць ад зброевых паставак з Масквы.
Паведамляецца, што супольныя планы Індыі і Расеі ў распрацоўцы і вытворчасці гелікаптэраў, а таксама знішчальнікаў былі адкладзеныя пэўны час таму.
Са слоў суразмоўцаў журналістаў, якія пажадалі захаваць ананімнасць, прапанова аб арэндзе атамнай падводнай лодкі з Расеі для навучання індыйскага экіпажа таксама, магчыма, не будзе рэалізаваная. Ён адзначыў, што паўднёваазіяцкая краіна будуе ўласныя судны.
"Два вайсковыя карабля і батарэі для супрацьракетнага шчыта, якія былі замоўленыя да вайны ва Украіне, з'яўляюцца адзінымі нявыкананымі пазіцыямі, якія Нью-Дэлі яшчэ не атрымаў ад Масквы", – піша Bloomberg.
Журналісты ўказваюць, што Індыя, з'яўляючыся найбуйнейшым у свеце імпарцёрам зброі, купляе ўсё менш і менш у Расеі. Адмову Індыі ад расейскай зброі падкрэсліваюць намаганні прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі ў скарачэнні сваёй залежнасці ад Масквы, але ўрад краіны працягвае купляць танныя энэрганосьбіты ў Расеі і надаваць дыпламатычную падтрымку расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну.