4 снежня 2024, Серада, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Косінец і Лукашэнка паспрачаліся пра заробкі навукоўцаў

25
Косінец і Лукашэнка паспрачаліся пра заробкі навукоўцаў

Дыктатар заціснуў грошы.

Устанавіць прафесарам «шахцёрскі заробак» прапанаваў дыктатару Лукашэнку намеснік старшыні «ўсебеларускага народнага сходу» Аляксандр Косінец 3 снежня на сустрэчы з працоўнай групай у аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, піша БелТА.

Косінец заявіў, што заробак прафесарска-выкладчыцкага складу павінен быць «не ніжэйшым, чым у шахцёраў».

- Яны павінны думаць толькі пра навуку, - падкрэсліў намеснік старшыні УНС.

Лукашэнка на гэтую прапанову адрэагаваў крытычна.

- Давайце без агітацый. Казаць аб тым, што навукоўцам і шахцёрам трэба заробак роўны, - гэта з абсягу папулізму. Вы не назвалі ніводную крыніцу. Забяром у шахцёраў грошы і аддамо навукоўцам? Хацелася б, каб былі прапановы, дзе ўзяць, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Косінец на гэта адказаў, што Нацыянальная акадэмія навук можа засяродзіцца на экспэртнай дзейнасці і стаць своеасаблівым «дарадцам», калі, напрыклад, на тыя ці іншыя прадпрыемствы закупляюцца замежныя тэхналогіі.

- Напрыклад, тая ж атамная энэргетыка, біяіндустрыя або нафтахімічны комплекс. Каб не дапусціць памылак, патрабуецца сур'ёзны экспэртны падыход. І ў будучыні мы не можам страчваць значныя рэсурсы. Гэтых грошай выстарчыць на 100 гадоў, каб заплаціць заробак прафесарска-выкладчыцкаму складу, - заявіў чалец рабочай групы.

- Якіх? - удакладніў Лукашэнка.

- Якія зэканомім на няўдалым падборы магутнасцяў, абсталявання, не дапускаючы памылак пры закупцы пэўных установак, якія надалей не могуць перапрацаваць зададзеную колькасць, - растлумачыў Аляксандр Косінец.

- Рэч не ў заробках. У нас што, усе на тарыфах будуць сядзець? А за што плаціць? І потым. Вы што, не разумееце, як у нас абараняюць доктарскія і кандыдацкія? І потым вы кажаце: трэба плаціць, як шахцёру. Але шахцёр накапаў і на верх падняў - можна палічыць. А тут, калі зараз плаціць згодна з вашым разлікам, ні дактары, ні кандыдаты нічога не будуць дзяліць напалову, - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках