У Гомельскай вобласці затрыманы яшчэ адзін «японскі шпіён»?
12- 3.12.2024, 16:35
- 10,158
Ён нібы здымаў пуцеправод.
Паводле інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», раніцай, 1 снежня, на станцыі «Калінкавічы Заходнія» машыніст цеплавоза заўважыў чалавека, які здымае пуцеправод.
Работнікі ваенізаванай аховы супольна з супрацоўнікамі Калінкавіцкага РАУС затрымалі мужчыну - грамадзяніна Японіі.
Далейшы лёс японца невядомы.
Нагадаем, 4 верасня сілавікі затрымалі «японскага шпіёна». Затрыманы Наканісі Масатосі выкладаў японскую мову ў Гомелі.