NATO: У Беларусі не было доўгатэрміновага размяшчэння расейскай ЯЗ
7- 3.12.2024, 18:00
- 18,582
Раскрыты блеф Лукашэнкі.
У NATO мяркуюць, што ў Беларусі не было доўгатэрміновага размяшчэння расейскай ядзернай зброі. Пра гэта высокапастаўлены чыноўнік заявіў на саміце міністраў замежных спраў краін Альянсу, заўважыла Еўрарадыё.
«Па-першае, мы не думаем, што ў Беларусі адбывалася доўгатэрміновае размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ці іншае такое размяшчэнне, пра якое нам вядома. Гэта не азначае, што не было кароткатэрміновага размяшчэння, якое адбывалася ў мінулым ці можа адбыцца ў будучыні, але гэта сапраўды перфарматыўныя, а не стратэгічныя сігнальныя кампаненты», - падкрэсліў прадстаўнік NATO.
На яго думку, заявы аб ядзернай зброі ў Беларусі - гэта «частка бразгання ядзернай зброяй Пуціна, якой ён увесь час спрабуе аслабіць падтрымку хаўруснікаў Украіны, узмацніць ціск».
Таксама прадстаўнік NATO адзначыў, што ў ядзернай палітыцы Расеі не адбылося ніякіх зменаў у адказ цягам некалькіх апошніх тыдняў.