УСУ знішчылі чатыры танкі і шэсць БМП РФ пад Курахавам
- 3.12.2024, 21:41
- 2,604
Відэа.
УСУ паспяхова адбілі атаку расейскіх войскаў у Максімаўцы пад Курахавам, знішчыўшы некалькі адзінак варожай тэхнікі з дапамогай FPV-дронаў.
Пра гэта ў тэлеграм-канале паведамілі байцы 130-га асобнага батальёна тэрытарыяльнай абароны Украіны.
Як адзначаецца, вораг з чатырох танкаў, у тым ліку Т-80БВМ з мінным тралам, і шасці баявых машынаў пяхоты, спрабаваў акружыць украінскія пазіцыі.
На падыходах да населенага пункта выведны ўзвод «Коцікі» знайшоў калону і нанёс удар з дапамогай FPV-дронаў. У выніку атакі знішчаныя два танкі Т-80БВМ з ахоўнымі надбудовамі, дзве баявыя машыны, уключаючы МТ-ЛБ, а таксама ліквідаваны дэсант ворага.
Ключавую ролю ў знішчэнні варожай тэхнікі выканалі беспілотнікі «НАТАХА», якія маюць наступныя характарыстыкі:
карысная нагрузка – да 1,5 кг;
час разгортвання – да 2 хвілінаў;
далёкасць кіравання – да 13 км;
баявы радыюс палёту – да 7 км;
крэйсерская хуткасць – 80 км/г.