Байцы ГУВ атакавалі штаб расейцаў у Запарожскай вобласці
- 30.12.2024, 11:52
- 2,882
Ліквідаваныя шэсць акупантаў.
Байцы ГУВ супольна з аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя» выявілі і знішчылі штаб расейскіх акупантаў на часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ГУВ у панядзелак, 30 снежня.
Па аб'екце нанеслі ракетны ўдар, у выніку чаго штаб расейцаў быў знішчаны. Паводле звестак ГУВ, ліквідаваныя шэсць акупантаў, яшчэ трое - атрымалі раненні.
На апублікаваных украінскімі выведнікамі кадрах бачнае пашкоджанне будынка. У ГУВ не ўдакладнілі, калі адбыўся ўдар.