2 студзеня 2025, Чацвер, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Азербайджан выставіў Крамлю ўмовы

19
WSJ: Азербайджан выставіў Крамлю ўмовы

Крэмль губляе ўплыў на постсавецкай прасторы.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў абвінаваціў Расею ў спробе схаваць сваю ролю ў катастрофе самалёта Azerbaijan Airlines. Ён выступіў з рэзкім асуджэннем, што сігналізуе аб змяненні расстаноўкі сіл, якая доўгі час дазваляла Маскве панаваць над былымі савецкімі рэспублікамі.

Аб гэтым піша The Wall Street Journal у аналізе падзеі пасля авіякатастрофы пасажырскага самалёта Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines (AZAL) каля Актаў, у выніку якой загінулі 38 чалавек.

Аліеў заявіў, што Азербайджан выставіў Крамлю ўмовы, запатрабаваўшы, каб Расея ўзяла на сябе адказнасць за прычыну катастрофу, выдала кампенсацыю краіне і сем'ям ахвяр, а таксама прыцягнула да адказнасці вінаватых у збіцці самалёта. Раней расейскі дыктатар у суботняй у тэлефоннай размове папрасіў прабачэння ў азербайджанскага лідара за «трагічны інцыдэнт», які адбыўся ў расейскай паветранай прасторы, але не стаў браць на сябе адказнасць.

«У нядзелю Аліеў заявіў, што выбачэнняў было недастаткова. У нядзелю лідары дзвюх краін зноў пагутарылі. Узаемныя абвінавачванні ўяўляюць сабой адну з найбуйнейшых канфрантацый паміж Расеяй і лідарамі былых савецкіх тэрыторый, з якімі яна калісьці абыходзілася не больш чым з падначаленымі на сваім стратэгічным заднім двары», - піша WSJ.

Таксама адзначаецца, што спрэчка ілюструе паслабленне ўлады і ўплыву Масквы ў рэгіёне пасля яе ўварвання ва Украіну.

У сваіх выказваннях Аліеў не праявіў павагі і дыпламатыі, якія былі характэрныя для дачыненняў Азербайджана з Расеяй. Абурэнне ў Азербайджане праз катастрофу самалёта дэманструе паслабленне ўлады Расеі ў абшарах яе былой імперыі і за яе межамі пасля вайны супраць Украіны.

«Сварка з Азербайджанам паказвае страту Масквой уплыву бліжэй да дома», - адзначаецца ў артыкуле.

А, паколькі ўплыў Масквы слабее, рычагі кантролю, якімі валодаў Крэмль, выслізгваюць. Аўтар публікацыі таксама нагадвае аб сапсаваных стасунках Расеі з Арменіяй. І ў сувязі з тым, што будучыня стасункаў з Азербайджанам пад пытаннем, Масква рызыкуе страціць уплыў на Паўднёвым Каўказе. У той жа час «рост моцы Турцыі ў рэгіёне парушае статус-кво», асабліва гэта тычыцца Азербайджана.

Страта Азербайджана Расеяй можа пашкодзіць дачыненням Масквы з Турцыяй, мяркуюць аналітыкі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках