СМІ: УСУ атакавалі нафтаправод «Дружба» каля беларускай мяжы
43- 30.12.2024, 22:45
- 50,954
Удар нанесены ракетай-дронам "Пекла".
Узброеныя сілы Украіны паспрабавалі атакаваць нафтаправод "Дружба" ля горада Навазыбкава Бранскай вобласці, які знаходзіцца на мяжы з Беларуссю. Аб гэтым заявіў Telegram-канал Mash.
Удар па аб'екце быў нанесены ў пасёлку Мамаі ў панядзелак а 4:30 раніцы паводле менскага часу. Паводле інфармацыі Telegram-канала Mash, УСУ выпусцілі па нафтаправодзе рэактыўную ракету-дрон "Пекла".
Пры гэтым, паводле яго звестак, трубаправод не зачапіла - у выніку атакі часткова разбураны тэхнічны будынак на тэрыторыі.
Ніхто не пацярпеў. Гэты адцінак нафтаправода з'яўляецца апошнім пунктам перапампоўвання перад мяжой з Украінай, адтуль нафта ў тым ліку паступае ў Еўропу.