У Маскве затрымалі экс-міністра абароны Арменіі
3- 30.12.2024, 17:04
- 10,856
Пашынян называў яго адным з вінаватых у страце Нагорнага Карабаха.
У Маскве затрымалі былога кіраўніка Міністэрства абароны Арменіі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Sota».
Паводле інфармацыі СМІ, размова ідзе аб затрыманні Аршака Карапецяна нібыта на просьбу армянскіх праваахоўнікаў. Гэта адбылося на вуліцы Цвярской у Маскве.
Вядома, што Карапецяна, які займаў пасаду міністра абароны Арменіі тры месяцы ў 2021 годзе, абвясцілі на радзіме ў вышук паводлн некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці», «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі» і «Злоўжыванне ўладай».
Армянскі прэм'ер Нікол Пашынян называў Карапецяна адным з вінаватых у страты Нагорнага Карабаха.