Калі беларусам не трэба адпрацоўваць выходны за 6 студзеня
2- 30.12.2024, 17:14
- 2,774
У Мінпрацы назвалі 5 выпадкаў.
Новы 2025 год пачнецца для некаторых беларусаў з чатырох выходных запар з 4 да 7 студзеня. Аднак адпачынак у панядзелак, 6 студзеня, трэба будзе адпрацаваць у суботу, 11-га. Зрэшты, у некаторых выпадках і гэты дзень можа стаць непрацоўным. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны расказалі падрабязнасці.
Спачатку ў ведамстве адзначылі, што пераносы працоўных дзён тычацца толькі тых супрацоўнікаў, якія працуюць "пяцідзёнку" з выходнымі ў суботу і нядзелю. А вось 5 выпадкаў, калі 11 студзеня будзе непрацоўным днём:
1. Калі 6 студзеня выпадае на працоўны або сацыяльны адпачынак.
2. Калі 6 студзеня работнік на лістку непрацаздольнасці (перыяд часовай непрацаздольнасці).
3. Калі супрацоўніка прынялі на працу з 8 да 10 студзеня.
4. Калі 11 студзеня прыпадае на працоўны ці сацыяльны адпачынак.
5. Калі 11 студзеня работнік на лістку непрацаздольнасці.
У Мінпрацы дадалі, што 11 студзеня давядзецца працаваць, калі 6-га супрацоўнік быў у службовай выправе або на падвышэнні кваліфікацыі, падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы.