2 студзеня 2025, Чацвер, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці адвернецца Аліеў ад Пуціна праз катастрофу самалёта: Меркаванне палітолага

2
Ці адвернецца Аліеў ад Пуціна праз катастрофу самалёта: Меркаванне палітолага

РФ ужо баяцца не так, як раней.

Стасункі паміж прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і расейскім дыктатарам Пуціным пагоршыліся праз катастрофу самалёта Azerbaijan Airlines (AZAL). Аднак наўрад ці гэтае «астуджэнне» задоўжыцца.

На думку кіраўніка ўкраінскага Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзіміра Фясенкі, канчаткова псаваць стасункі – не ў інтарэсах ні Азербайджана, ні Расеі. А цяперашняе ахаладжэнне наўрад ці будзе доўгім, задоўжыцца максімум на некалькі месяцаў ці паўгода.

У якасці прыкладу ён прывёў інцыдэнт 2015 года, калі турэцкі F-16 збіў расейскі Су-24 ля мяжы з Сірыяй. Тады адбыўся сапраўдны крызіс, Масква пасварылася з Анкарой і нават уводзіла санкцыі. Аднак праз некалькі месяцаў Рэджэп Таіп Эрдаган папрасіў прабачэння, і стасункі паступова наладзіліся.

– Вядома, і цяпер паміж Пуціным і Эрдаганам ёсць некаторыя супярэчнасці, але, тым не менш, яны аднавілі не проста ўмоўна добрасуседскія, але і ў многіх сферах партнёрскія стасункі. Я думаю, з Азербайджанам будзе падобная сітуацыя, – адзначыў палітолаг.

Паводле ягоных словаў, сам сабой эпізод з катастрофай самалёта AZAL і «вар'яцкімі версіямі» паказаў прыроду пуцінскага рэжыму.

«Гэта дэфармаваная “вялікадзяржаўнасць”, амаральны спосаб паводзінаў, калі Расея не можа прызнаць сваю віну, не хоча рабіць так, як гэта робяць цывілізаваныя краіны ў падобных сітуацыях. Цяпер Аліеў абражаны і не можа не клапаціцца пра годнасць сваёй дзяржавы, таму трэба дэманстраваць рэзкую рэакцыю.

Стасункі з Пуціным для яго важныя, сварыцца ён не мае намеру, але пры гэтым паказаў, што не будзе заплюшчваць вочы. А яшчэ гэта кажа пра тое, што Пуціна ўжо баяцца не так, як раней», – падкрэсліў Фясенка.

Нагадаем, 25 снежня, у Казахстане ў раёне горадзе Актау разбіўся пасажырскі самалёт Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines. Ён здзяйсняў рэйс з Баку ў Грозны.

Вядома, што на борце самалёта знаходзіліся 67 чалавек, у тым ліку экіпаж. У выніку аварыі загінулі 38 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках