Forbes: Войска РФ у Курскай вобласці - даволі вартае жалю відовішча
1- 31.12.2024, 10:57
- 9,398
УСУ з дапамогай HIMARS знішчаюць падмацаванне ворага на паўдарогі да асноўных сіл.
Учора УСУ з дапамогай РСЗА HIMARS нанеслі чарговы ўдар па Льгове, дзе знаходзіліся варожыя войскі. Адзін з мясцовых жыхароў адкрыта на камеру заявіў, што ў бункеры, куды прыляцелі набоі HIMARS, знаходзіліся расейскія вайскоўцы. Аднак пры гэтым мясцовая ўлада зрабіла справаздачу аб перахопе амаль усіх ракет HIMARS.
Удар прыйшоўся па Льгове з насельніцтвам на 21 тысячу чалавек. Гэты населены пункт адыгрывае важную ролю для УС РФ як аўтамабільны, так і чыгуначны вузел, піша Forbes.
МА РФ выкарыстоўвае Льгоў як важную лагістычную базу ў спробе выбіць украінскія сілы з тэрыторыі Курскай вобласці. Гэта ўжо другі ўдар па Льгове.
Першы прыйшоўся на Каляды, калі пад ударамі ўсё таго ж HIMARS апынуўся штаб 810-й брыгады марскіх пяхонікаў УС РФ.
Самае цікавае, што атака адбылася праз пару дзён пасля таго, як у Крамлі прынялі пастанову адвесці з лініі фронту добра пашкуматаную 810-ю брыгаду.
Экспэрты кажуць, што такія вось удары наглядна дэманструюць, чаму праўзыходная колькасна войска супраціўніка са жніўня не можа выбіць невялікія сілы УСУ з тэрыторыі РФ.
Фінскі аналітык Ёні Аскола заявіў, што гэта даволі вартае жалю відовішча, калі войска Пуціна больш за пяць месяцаў не можа выбіць са сваёй тэрыторыі ўкраінскія сілы.
Але няўдачы расейцаў у Курску - гэта не толькі вынік іх уласнай некампетэнтнасці. Гэтыя няўдачы таксама з'яўляюцца вынікам паспяховай кампаніі глыбокіх удараў украінскіх сіл.
Украінцы б'юць па расейскіх штурмавых групах мінамі, беспілотнікамі і артылерыяй, пакуль вораг наступае на ўкраінскія пазіцыі, і яны таксама парушаюць расейскую лагістыку, падмацаванне і камандаванне, знішчаючы іх ракетамі з адлегласці на дзясяткі км.
Адзін мінус для УСУ толькі ў тым, што боепрыпасы для артылерыі і РСЗА паступаюць з Захаду. Трамп ужо паабяцаў, што ў выпадку свайго прэзідэнцтва ён істотна скароціць ці поўнасцю спыніць вайсковую дапамогу Украіне.