3 студзеня 2025, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Лукашэнка можа знікнуць у кожны момант

19
Андрэй Саннікаў: Лукашэнка можа знікнуць у кожны момант
Андрэй Саннікаў

Вызваленне Беларусі засцеражэ ўсю Еўропу.

Як свабодная Беларусь стане гарантам бяспекі Еўропы? Што напраўду адбываецца ў беларускіх турмах?

Пра гэта і не толькі англамоўнай «Медузе» расказаў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. Сайт Charter97.org публікуе пераклад інтэрв'ю:

- У Беларусі павінны прайсці прэзідэнцкія «выбары» у студзені 2025 года. Чаму, на ваш погляд, рэжым Лукашэнкі надумаў прызначыць іх раней за тэрмін?

- Няма ні «галасавання», ні «выбараў», і мая парада - ігнараваць гэта, бо пасля 2020 года дэмакратычны свет наогул не павінен выкарыстоўваць слова «выбары» ў дачыненні да гэтага рэжыму. Думаю, у Лукашэнкі ёсць пэўныя надзеі, звязаныя з адміністрацыяй ЗША, якая прыходзіць, таму ён спецыяльна прызначыў гэты спектакль адразу пасля інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША. Але нават называць гэта «выбарамі» ў двукоссі - гэта не проста памылка, а злачынства супраць палітвязняў у Беларусі.

Сітуацыя з палітвязнямі жахлівая. Вынайдзены вельмі цынічны механізм у спробе прадэманстраваць нейкія станоўчыя сігналы Захаду, бо санкцыі працуюць. (Хаця мяне не задавальняе іх маштаб і інтэнсіўнасць, яны ўсё ж уведзеныя.) Вызвалілі некалькіх палітвязняў, не называючы іх імёнаў, але арыштоўваюць значна больш. Такім чынам, колькасць палітвязняў не змяншаецца, а павялічваецца. І рэальная колькасць далёка не тая, пра якую паведамляюць праваабаронцы, яна складае некалькі тысяч. Я заўжды падкрэсліваю, што ў Беларусі палітвязняў не проста трымаюць у турмах, іх забіваюць у турмах. Мы ведаем шмат такіх выпадкаў, і няма ніякай рэакцыі ад краін, якія маглі б і мусілі ўжо даўно адрэагаваць.

- Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што Лукашэнка спрабуе абнавіць свой мандат дзеля іміджу, паколькі ён разлічвае на ролю ў магчымых мірных перамовах паміж Расеяй і Украінай. Ці думаеце вы, што тут ёсць нейкая сувязь?

- Перш за ўсё, я б сказаў, што мірныя перамовы паміж Расеяй і Украінай у агляднай будучыні азначалі б смерць Украіны і яе незалежнасці. Таму я не чакаю нічога падобнага. Відаць, што на Украіну ў гэтым пытанні ціснуць, што абсурдна, бо гэта ніколі не спыніць вайну Пуціна. Пуцін будзе прасоўвацца ўсё далей у Еўропу, і ён ужо ўмацоўвае свае пазіцыі ў Еўропе дзякуючы такім палітыкам як Орбан, Фіцо, некаторым партыям і парламентарыям.

Лукашэнка ўвогуле не адыгрывае ніякай ролі, бо цалкам залежыць ад Крамля. Нават калі ён спрабуе стварыць бачнасць манеўраў, ён не манеўруе - ён выконвае загады. Яго трымаюць у вельмі строгіх рамках, бо адзіная фінансавая падтрымка, якую ён атрымлівае, зыходзіць з Крамля. І ўсе гэтыя намаганні з фальшывым спектаклем у студзені накіраваныя на тое, каб актывізаваць карысных ідыётаў на Захадзе, якія зноў паспрабуюць прасоўваць вельмі дурную і небяспечную ідэю аб тым, што Лукашэнку можна ізаляваць ад Пуціна. Яны сіямскія двайняты, хоць і ненавідзяць адзін аднаго.

- Лукашэнка абвясціў аб сямі памілаваннях шэрагу палітвязняў з ліпеня. Ці ёсць інфармацыя аб тым, хто менавіта быў вызвалены?

- Я магу сказаць толькі тое, што найбольш вядомых імёнаў няма ў такіх спісах. Больш за тое, ёсць палітвязні, такія як Паліна Шарэнда-Панасюк якая з'яўляецца маці двух непаўналетніх дзяцей і ў кастрычніку была асуджаная ўжо чацвёрты раз. Яе тэрмін зноў быў падоўжаны.

Ёсць і людзі, якія паміраюць у турмах. Я ведаю некалькі выпадкаў смяротна хворых людзей. Андрэй Войніч мае патрэбу ў перасадцы пячонкі, але яму не надаюць0 медыцынскую дапамогу. Лекі, якія яму патрэбны на пастаяннай аснове, надзвычай дарагія і практычна недаступныя ў Беларусі. І такіх выпадкаў вельмі шмат. Вядомых апазіцыянераў не вызваляюць. Хаця магчыма, што напярэдадні 26 студзеня кагосьці з іх і выпусцяць.

- У лістападзе бацька Марыі Калеснікавай змог наведаць яе ў турме ўпершыню за паўтара года. Вы ведаеце пра іншых палітычных зняволеных, якім раптоўна дазволілі кантакт з сем'ямі?

- Мікалаю Аўтуховічу, які доўгі час утрымліваўся ў карцары, дазволілі тэлефонны званок сваякам - і ён папярэдзіў, што яго могуць забіць.

Могуць быць і іншыя падобныя выпадкі, але яны не становяцца здабыткам грамадскасці. Людзі знаходзяцца ў вельмі складаных умовах. Нават сваякоў і тых, хто дасылае невялікія сумы грошай у падтрымку палітвязняў, арыштоўваюць. Я чакаю, што некаторыя імёны з'явяцца ў навінах у студзені, але заклікаю не верыць гісторыям, якія будуць з імі звязаны.

- Я бачыла, як гэтыя памілаванні называюць часткай «уяўнай адлігі», таму што беларускія ўлады адначасова праводзяць перадвыбарчыя рэпрэсіі. Што гэта ўключае ў сябе, і хто становіцца мэтай?

- Я думаю, што маштабы рэпрэсій у Беларусі беспрэцэдэнтныя нават для гэтых змрочных гадоў, бо яны пераследуюць усіх, у тым ліку людзей, якія не ўдзельнічаюць у палітыцы, але ў нейкі момант публічна не праявілі лаяльнасці да Лукашэнкі. Арыштоўваюць людзей, якія выступалі супраць рэжыму дзесяць гадоў таму ці нават больш; выносяць дадатковыя тэрміны, якія ўжо знаходзяцца ў турмах. Узровень страху Лукашэнкі перавышае нават паранаідальны, яго дзеянні, выкліканыя гэтым страхам, абсалютна бесчалавечныя.

Думаю, ён проста спрабуе поўнасцю стэрылізаваць Беларусь, што, вядома, немагчыма. Гэта мэта кожнага дыктатара. Вядома, сваіх мэтаў яны не дасягаюць, і Лукашэнка таксама не дасягне сваіх. Але ён можа нанесці яшчэ большую шкоду беларусам у кароткатэрміновай перспектыве. Гэта адбываецца таму, што свет не рэагуе; таму што санкцыі, якія былі ўведзеныя, недастатковыя.

- Ці думаеце вы, што гэты фарс з выбарамі і ўвага да Беларусі могуць стварыць імпульс на міжнароднай арэне для ўвядзення новых ці больш мэтанакіраваных санкцый?

- Я спадзяюся на гэта. Я спадзяюся, што слова «выбары» ў дачыненні да Беларусі цалкам знікне за Лукашэнкам і, нарэшце, будуць уведзеныя рэальныя санкцыі супраць рэжыму, бо гэта адзіны спосаб выратаваць жыцці людзей.

Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа: здымайце ўсе санкцыі. Наперад. Забудзьцеся пра маё адмоўнае стаўленне да Лукашэнкі. Калі ўсіх вызваляць, здымайце санкцыі, рабіце, што хочаце. Але трэба нешта рабіць, таму што гэты дробны дыктатар выкарыстоўвае сітуацыю з вайной ва Украіне, калі ўвага ўсіх засяроджана на іншым, для знішчэння людзей. А на Захадзе заклапочаныя не развязаннем праблем, а выказваннем занепакоенасці, што ніяк не дапамагае.

- Вы сказалі, што калі палітвязні будуць вызваленыя, вы будзеце першым, хто скажа зняць санкцыі. Гэта таму, што вы мяркуеце, што іх вызваляць толькі ў выпадку, калі Лукашэнка больш не будзе ва ўладзе?

- Не, я кажу гэта таму, што хачу, каб нешта было зроблена для выратавання чалавечага жыцця. Гэта прыярытэт. Па-другое, сапраўдныя лідары апазіцыі сёння знаходзяцца ў турме, а не на свабодзе. Тыя, хто былі ля вытокаў нашай рэвалюцыі ў 2020 годзе, усе ў турме: Ціханоўскі, Статкевіч, Севярынец, Шарэнда-Панасюк і шмат іншых. Вось чаму я думаю, што калі ўсіх іх вызваляць, сітуацыя ў Беларусі зменіцца.

І я не кажу, што гэта можна зрабіць толькі ў выпадку, калі Лукашэнка не будзе ва ўладзе. Лукашэнка сур'ёзна хворы, гэта відавочна. Ён можа знікнуць у кожны момант, і тады, што мы будзем мець? Неадкладную рэакцыю Крамля, бо яны не захочуць страчваць Беларусь і яе стратэгічную тэрыторыю. Адзіны спосаб для Расеі працягнуць сваю вайну - гэта захаваць Беларусь у сваім альянсе. Калі мы пазбавімся рэжыму Лукашэнкі і зробім гэтую тэрыторыю спачатку нейтральнай, а пасля часткай Еўропы, вайны не будзе. Расея не зможа гэтага зрабіць, бо, калі паглядзець на карту, становіцца відавочна, што гэты «беларускі балкон», які навісае над Еўропай, - адзіная частка Еўропы, якая рэальна пагражае ёй. І паколькі Украіна ўжо рухаецца ў бок NАТО і Еўрапейскага звязу, Беларусь - ключавая кропка.

З геапалітычнага, маральнага і дэмакратычнага пунктаў гледжання Беларусі трэба надаваць больш увагі. Яна павінна стаць свабоднай і незалежнай, і гэта рэальна.

- Літва падала афіцыйны запыт у Міжнародны крымінальны суд (МКС) з просьбай расследаваць меркаваныя злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя рэжымам Лукашэнкі. Хацелася б даведацца ваша меркаванне пра гэты запыт - чаго вы чакаеце ад яго?

- Гэта крок, які, магчыма, неабходна было зрабіць, але ніякіх вынікаў у агляднай будучыні, на жаль, не будзе. Усе механізмы павінны быць задзейнічаныя, але гэта не павінна ўспрымацца як нешта эфектыўнае, здольнае прадухіліць далейшыя злачынствы зараз.

Возьмем, напрыклад, Камітэт правоў чалавека ААН. Паводле маёй справы была вынесеная пастанова, якая пацвярджае, што мае правы былі парушаныя, і што з таго? Гэта важна для будучыні, каб існавала аб'ектыўная думка аўтарытэтнага міжнароднага органа, што я не быў злачынцам. Гэта добра для таго, каб пацвердзіць тое, што я заўсёды казаў: я ніколі не парушаў закон. Але пад гэтым я маю на ўвазе міжнародны, універсальны закон, а не законы дыктатараў. Так што гэта станоўчы крок, але, скажам так, не надта эфектыўны.

- Ці робяцца якія-небудзь намаганні для арганізаваных дзеянняў перад 26 студзеня? Лідарка апазіцыі на эміграцыі Святлана Ціханоўская заклікала людзей у Беларусі прагаласаваць «супраць усіх». Як вы ацэньваеце такі заклік?

- Гэта вельмі контрпрадуктыўна. Гэта вельмі дрэнны і небяспечны заклік, таму што ён дапамагае Лукашэнку стварыць бачнасць прыходу. Не мае значэння, як прагаласуюць людзі. Па-першае, ніхто нічога не будзе лічыць; няма ні выбараў, ні падліку галасоў. Але гэта створыць у людзей фальшывае адчуванне, што яны могуць нешта зрабіць у рамках гэтага спектакля, што няслушна і дакладна дапамагае Лукашэнку. Я катэгарычна супраць гэтага і вельмі крытычна да гэтага стаўлюся.

Да канца дзён Лукашэнкі - думаю, іх засталося няшмат - забудзьце слова «выбары» у Беларусі на кожным узроўні.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках