«Сэрца гэтых сістэм было знішчанае»
1- 31.12.2024, 12:11
- 4,782
Экспэрт назваў найбольш значнае дасягненне УСУ на тэрыторыі Крыма за гэты год.
Найбольш знакавым дасягненнем Сіл абароны Украіны на тэрыторыі часова акупаванага Крыму з'яўляецца знішчэнне СПА і СРА ворага ў вялізных колькасцях.
"Каля 4 ці 5 радараў сістэм, пускавыя ўстаноўкі былі знішчаныя. Сэрца гэтых сістэм было знішчанае. Знішчалі іх ракетамі ATACMS, якія мы атрымалі ў гэтым годзе ад супольнікаў", - сказаў Нарожны.
Яшчэ адзін важны крок, на думку экспэрта, палягае ў знішчэнні нафтабаз на тэрыторыі Крыма. Ён адзначыў знішчэнне буйной нафтабазы ў Сімферопалі, што паўплывала на магчымасці акупантаў на поўдні Украіны.
“Гэта проста касмічных памераў удар па лагістыцы ворага не толькі на тэрыторыі Крыма, але і на поўдні Украіны. І мы бачым, што ён ўплывае на сітуацыю. Бо поўдзень Украіны для ворага вельмі важны - Запарожскі кірунак перш за ўсё. Але ён пакуль не актывізаваўся. Хаця там ёсць каму ваяваць, там некалькі брыгад стаіць, якія маглі б ваяваць. Але колькасць сутыкненняў даволі невялікая. Менавіта таму, што яны лагістыку не могуць наладзіць на гэтым участку фронту. А не таму, што ў іх там няма людзей”, - дадаў Нарожны.