Як беларусам зэканоміць на таксі ў Новы год
5- 31.12.2024, 12:21
- 4,894
У "Яндэкс Go" далі 3 лайфхакі і назвалі самы выгадны час для выкліку.
Сэрвіс "Яндэкс Go" прааналізаваў сваю "навагоднюю" статыстыку за 2023 год, назваў самы выгадны час для паездак 31 снежня, 1 і 2 студзеня і даў беларусам 3 падказкі, як яшчэ зэканоміць на таксі ў святочныя дні, піша "Тэлеграф".
У сервісе падкрэслілі, што на Новы год яны не ўстанаўліваюць нейкія спецыяльныя падвышаныя святочныя тарыфы, аднак прызналі, што кошт паездкі ў гэтыя дні можа ўзрасці.
У сэрвісе назвалі канкрэтныя прамежкі часу, калі кошты на таксі, хутчэй за ўсё, будуць ніжэйшыя:
• 31 снежня - з 10:00 да 15:00 (а вось у другой палове дня большасць кіроўцаў захочуць закончыць працу, каб паспець да сем'яў за навагодні стол - з памяншэннем аўто на лініі падскочаць і кошты);
• 1 студзеня - з 2:00 да 4:00, з 10:00 да 11:00 або з 19:00 да 21:00 (самым пікавым часам, калі многія раз'язджаюцца з дому па гасцях у сэрвісе назвалі з 0:00 да 2:00);
• 2 студзеня - з 10:00 да 12:00 або з 15:00 да 17:00.
Як яшчэ зэканоміць на паездцы?
У “Яндэкс Go” таксама далі беларусам 3 падказкі, якія дапамогуць зэканоміць на паездках на таксі ва ўсе святы.
1. Глядзець індэкс попыту - гэта спецыяльны індыкатар у дадатку “Яндэкс Go”, які ў рэжыме рэальнага часу паказвае ўзровень попыту. Каб выдаткаваць мінімальную суму на паездку, замовіць таксі варта, калі індыкатар гарыць зялёным (калі ж індыкатар гарыць аранжавым або чырвоным, значыць кошт паездкі будзе вышэй, чым звычайна).
2. Выкарыстоўваць падказкі “Прайсціся” і “Пачакаць”. Яны ёсць у дадатку “Яндэкс Go” і карысныя ў сітуацыях, калі на дарогах моцныя заторы ці на мясцовасці, дзе, да прыкладу, складаны заезд у двор. У такіх выпадках пасажыру бывае больш выгадна прайсціся лішнія пару дзясяткаў метраў, а выйдзе і па грошах танней, і часам хутчэй.
3. Заказваць аўто не ў роўныя гадзіны, а за 5-20 хвілін да наступлення чарговай гадзіны, гэта значыць не ў 15:00, а ў 14:40.