5 студзеня 2025, Нядзеля, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ва Украіне вайна, а ты галоўны»

11
«Ва Украіне вайна, а ты галоўны»
Валерый Залужны

Валерый Залужны расказаў аб сустрэчы з варажбіткай 25 гадоў таму.

Былы галоўнакамандуючы УСУ, а цяпер амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі Валерый Залужны ўспомніў аб тым, як варажбітка папярэдзіла яго аб вайне задоўга да яе пачатку. З ягоных слоў, гісторыя здарылася з ім 25 гадоў таму.

Як піша telegraf.com.ua, пра гэта сказана ў новай кнізе Залужнага «Мая война», якая была выдадзена ў канцы снежня.

Былы галоўнакамандуючы УСУ распавёў, што будучыню яму прадказала спадарожніца ў цягніку з Адэсы ў Жытомір, калі ён ехаў з іншымі курсантамі ў плацкартным вагоне дадому ў Наваград-Валынскі.

Залужны апісаў, што варажбітка была прыгожай і элегантнай жанчынай ва ўзросце 30-40 гадоў, якую перапаўнялі сілы і энэргія. Падчас паездкі яна прапанавала яго таварышам пагадаць на картах, на што тыя хутка пагадзіліся.

Экс-галоўкам адзначыў, што ўжо тады не верыў у гэтыя рэчы і без асаблівай цікавасці слухаў, як варажбітка расказвала яго сябрам, а потым і ўсім ахвочым у вагоне аб тым, што іх чакае ў будучыні.

Спачатку ён не хацеў атрымліваць прагноз для сябе, аднак жанчына сама да яго падсела і не асабліва пыталася, ці хоча ён ведаць пра будучыню ці не.

«Я павярнуўся і паглядзеў у яе глыбокія чорныя вочы. Гэта працягвалася некалькі секунд. Мне падалося, што ўжо і старэйшая наша суседка з цікавасцю назірае за намі.

- Не, - сказала наша варажбітка. - Я не магу далей нічога табе сказаць. Не! Прабач.

З гэтымі словамі яна абхапіла галаву рукамі, абапёршыся локцямі на стол. У гэтай паўзе я заўважыў уважлівыя погляды і адкрытыя раты цікаўнасці маіх спадарожнікаў.

- Што здарылася? Чаму не? - ужо сканчалася цярпенне і ў мяне.

- Я ўбачыла вайну. Страшную. У нас тут. А ты там галоўны», - гаворыцца ва ўрыўку з кнігі.

Залужны кажа, што гэты эпізод ён узгадаў у канцы лютага 2022 года і неаднаразова пракручваў яго ў галаве, калі было сапраўды цяжка. З ягоных слоў, ён тады разумеў, што наперадзе вялікая і цяжкая вайна на выжыванне, якая павінна завяршыцца ўкраінскай перамогай.

«Інакш - пагібель», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках