Свет святкуе Новы год: якія краіны ўжо ўступілі ў 2025-ы
3- 31.12.2024, 16:27
- 4,118
Увесь свет падзелены на некалькі часавых паясоў, таму недзе Новы год наступіў нашмат раней, чым у астатніх.
Новы год на Зямлі доўжыцца цэлых 26 гадзін паміж рознымі часавымі паясамі. Да прыкладу, ужо цяпер 2025 сустрэлі жыхары вострава Кірыцімаці (востраў Раства), размешчаны ў Рэспубліцы Кірыбаці і ў часавым поясе UTC+14, паведамляе «Уніан».
Неўзабаве пасля іх Новы год сустрэлі выспы Тонга і Чатэм, а таксама Новая Зеландыя, Фіджы і Канбера ў Аўстраліі.