«Кабель караткаваты ці ёсць іншыя версіі?»
13- 31.12.2024, 17:57
- 9,506
У Менску электрамабіль стаяў на сілкаванні ў нечаканым месцы.
Для сілкавання электрамабіляў прадугледжаны спецыяльныя месцы. Канструкцыя станцыі сілкавання, даўжыня кабелю не прадугледжваюць асаблівай альтэрнатывы. І часам можна ўбачыць электрамабіль, які падсілкоўваецца не зусім там, дзе прадугледжана.
Чытач даслаў Onlíner фота з вуліцы Лабанка ў Менску. З ягоных слоў, здымак быў зроблены 21 снежня ў 14.17 насупраць гандлёвага цэнтра Maximus.
- У мяне пытанне: навошта? - адзначае аўтар фота.
Geely Geometry C заняў палову месца для падсілкавання, пярэднімі коламі заехаўшы на газон. Адна з версій: кіроўцу не хапіла даўжыні кабелю для таго, каб прыпаркавацца як след. Ці ёсць іншыя варыянты?
Невыкананне правілаў?
Сітуацыю пракаментавалі прадстаўнікі сеткі станцый сілкавання Malanka.
- Даўжыня кабелю па тэхнічных характарыстыках ад 4,5 метра да 5 метраў. З улікам мацавання, свабодная даўжыня складае 4 метры. Такой даўжыні дастаткова, каб кабель дацягнуўся да гнязда, незалежна ад таго, з якога боку яно размешчанае. З фатаграфіі відаць, што з левага боку перашкоды ў выглядзе іншага аўто няма. Такім чынам, уладальніку аўто нічога не перашкаджала прыпаркавацца згодна з правіламі, не пашкоджваючы газон. У гэтым выпадку відавочнае невыкананне культуры паркоўкі, відавочцам варта звяртацца ў ДАІ, - адзначылі ў кампаніі.
Іншыя версіі
Некаторыя чытачы выказалі здагадку, што Geely мог адкаціцца наперад. Але версія спрэчная, бо, па-першае, гаворка пра электрамабіль з аўтаматычнай каробкай пераключэння перадач. І, па-другое, не ясны характар рэльефу.
Іншая версія: месца для сілкавання электрамабіляў было занятае іншым аўто ў момант, калі прыехаў кіроўца Geely. І ён, не маючы іншай магчымасці патрапіць да станцыі сілкавання, пад'ехаў туды з другога боку - праз зялёную зону.