Стала вядома, куды ўцякае расейскі флот з Сірыі
- 4.12.2024, 10:59
- 23,086
OSINT-аналітыкі раскрылі дэталі.
Учора з'явіліся першыя прыкметы таго, што Крэмль надумаў вывесці са сваёй ваенна-марской базы ў Тартусе (Сірыя) марскі флот.
Гэта гаворыць аб тым, што Пуцін не збіраецца адпраўляць новае падмацаванне войску Асада ў барацьбе з паўстанцамі.
Аналітыкі з ISW дэталёва прааналізавалі навіны ад OSINT, каб агучыць сітуацыю вакол ВМФ РФ.
Яшчэ 2 снежня OSINT-аналітык MT Anderson дэталёва вывучыў спадарожнікавыя здымкі ад 2 снежня, параўнаўшы іх са здымкамі ад 1 снежня і 30 лістапада.
На той момант на базе ў Тартусе знаходзілася 6 фрэгатаў, танкераў і падлодак РФ. Ужо на фота ад 3 снежня было бачна, што ўсе 6 караблёў выведзеныя ў мора.
На сённяшні дзень РФ не можа перакінуць гэтыя караблі ў чарнаморскія парты, так як Турцыя заклікана выконваць Канвенцыю Монтрэ, менавіта таму многія аналітыкі ўпэўненыя, што Крэмль перакіне марскі флот у Калінінградскую вобласць.
У ГУВ МА Украіны заявілі, што МА РФ магло перакінуць частку сіл са свайго "Афрыканскага корпуса" ў Сірыю.
У ISW не могуць пацвердзіць візуальна заявы ўкраінскай выведкі. Аднак калі гэта так, то Крэмль хоча пазбегнуць перакідкі рэгулярных сіл з Украіны ў Сірыю для надання дапамогі Асаду.
Перакідванне ВМФ з Тартуса сведчыць аб тым, што ў Крамлі баяцца прасоўвання паўстанцаў да Хамы і самога Тартуса.