Марына Золатава стала лаўрэаткай прэміі за свабоду слова ў ФРГ
1- 4.12.2024, 11:29
- 2,346
Выявіла ў працы незвычайную мужнасць і сумленнасць.
У нямецкім горадзе Шорндорф 1 снежня прайшла цырымонія ўзнагароджання міжнароднай прэміяй імя Ягана Філіпа Пальма за свабоду слова і свабоду друку.
Лаўрэатамі 2024 года сталі галоўны рэдактар знішчанага беларускімі ўладамі партала TUT.BY, палітвычная зняволеная Марына Золатава і медыя ZanTimes, якое піша аб правах чалавека ў Афганістане, паведамляе DW.
Прэмія названа імем нямецкага выдаўца, які жыў у ХІХ стагоддзі і быў пакараны за сваю дзейнасць. Кожныя два гады яна ўручаецца незалежным журналістам, якія ўнеслі ўклад у развіццё дэмакратыі і незалежнай прэсы.
На сайце фонду імя імя Ягана Філіпа Пальма адзначаецца, што Золатава сутыкнулася з жорсткімі рэпрэсіямі з боку дзяржавы, аднак выявіла ў працы незвычайную мужнасць і сумленнасць.
Марына Золатава ўжо тры з паловай гады знаходзіцца ў зняволенні. Суд прысудзіў яе да 12 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе.