4 снежня 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомсельмаш» атрымаў пазоў ад аднаго з расейскіх заводаў.

1
«Гомсельмаш» атрымаў пазоў ад аднаго з расейскіх заводаў.

Стала вядомая пастанова суда.

Расейскае прадпрыемства "Свярдлоўскі інструментальны завод" падаў пазоў супраць "Гомсельмаша". Як піша «Зеркало», гэта вынікае са звестак, апублікаваных на расейскім сайце “Электроннае правасуддзе”.

"Свярдлоўскі інструментальны завод" (РФ), які займаецца вытворчасцю металарэзнага інструмента, у кастрычніку гэтага года падаў пазоў супраць "Гомсельмаша" аб спагнанні 3,49 млн расейскіх рублёў (115,9 тысяч рублёў паводле курса Нацбанка Беларусі на 4 снежня). Такую суму з улікам штрафу беларускае прадпрыемства завінавацілася расейцам, вынікае з судовых дакументаў.

2 снежня Арбітражны суд Свярдлоўскай вобласці ў Расеі задаволіў гэты пазоў. Цягам месяца пастанова яшчэ можа быць абскарджаная.

Нагадаем, у “Гомсельмаша” былі вялікія планы ў пастаўках сельгастэхнікі ў Расею, але з гэтым узніклі цяжкасці.

Раней на прадпрыемстве прагназавалі выпусціць у гэтым годзе не менш як 3500 адзінак самаходнай уборачнай тэхнікі, а пазней скарэктавалі гэты план да 3260. Пры гэтым "Гомсельмаш" планаваў у 2024 годзе на 12 адсоткаў павялічыць экспарт прадукцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках