FT: Войска РФ сабрала 300 лодак для перасячэння Дняпра пад Херсонам
13- 4.12.2024, 14:16
- 12,464
Акупанты рыхтуюць наступ.
Краіна-агрэсарка Расея рыхтуе маштабны наступна Херсон перад інаўгурацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. РФ ужо падрыхтавала 300 лодак для перасячэння ракі. Пра гэта заявіў старшыня Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін у інтэрв'ю Financial Times.
Са звестак выдання, РФ плануе ўзмацніць ціск на Украіну да таго, як Трамп вернецца ў Белы дом. Таму акупанты рыхтуюцца да патэнцыйнага наступу на Херсоншчыну праз Дняпро.
“Расея хоча пачаць тут яшчэ адзін наступ”, - сказаў Пракудзін.
Паводле ягоных слоў, РФ сабрала "300 лодак для перасячэння ракі".
Спікер атрада “Поўдзень” Украінскай добраахвотніцкай арміі Сяргей Братчук заявіў, што расейскія войскі спрабуюць захапіць рачныя выспы і падысці бліжэй да заходняга берага Херсона.
“Нядаўна яны правялі вялікі наступ на выспу Казацкую на паўночны ўсход ад горада, паблізу Новай Кахоўкі”, - піша FT.
Таксама Пракудзін распавёў Financial Times, што Расея выкарыстоўвае Херсаон для трэніровак аператараў беспілотнікаў. Паводле ягоных слоў, з левага берага расейцы запускаюць сучасныя мадэлі дронаў і ўдасканальваюць баявыя прыёмы.
На расейскіх вайсковых і правайсковых Telegram-каналах размешчаны дзясяткі відэазапісаў атак дронаў на мірных жыхароў. Праект лонданскай некамерцыйнай арганізацыі Eyes on Russia Цэнтра інфармацыйнай устойлівасці (CIR) паведамляе, што «пераважная большасць» нападаў была ўчыненая па рухомых або нерухомых транспартных сродках - цэлях, якія “цяжка зімітаваць у тэставым рэжыме”.
Расійскія акупанты наводзяць дроны на шматлюдныя рынкі, аўтазаправачныя станцыі, кафэ, паштовыя аддзяленні і цэнтры гуманітарнай дапамогі.
FT піша, што з сярэдзіны ліпеня Херсон і суседнія вёскі ўздоўж заходняга берага Дняпра зазналі больш чым 9 500 нападаў з выкарыстаннем малых беспілотнікаў, у выніку якіх загінулі сама меней 37 чалавек, яшчэ сотні - атрымалі раненні.