З расейскага карабля абстралялі нямецкі вайсковы верталёт
11- 4.12.2024, 16:34
- 11,508
Інцыдэнт здарыўся ў Балтыйскім моры.
Чальцы экіпажа расейскага судна стралялі па верталёту войска Нямеччыны, які выконваў выведвальную місію, сігнальнымі ракетамі, выкарыстанне якіх характэрнае для экстранных сітуацый, піша «Нямецкая хваля».
Якое менавіта расейскае судна ўдзельнічала ў інцыдэнце, не ўдакладняецца.
Пра тое, што адбылося, згадала на палях сустрэчы NATO ў Брусэлі кіраўніца МЗС ФРГ Аналена Бербок, аднак не прывяла ніякіх падрабязнасцяў. у рэгіёне для абароны крытычнай інфраструктуры. Пры гэтым Бербок адзначыла, што ў Балтыйскім моры ўсё часцей заўважаюць судны, якія ўдзельнічаюць у абыходзе санкцый, уведзеных у дачыненні да РФ, і анансавала павелічэнне колькасці патрулёў у рэгіёне для абароны крытычнай інфраструктуры.