За тыдзень у Воршы судзілі траіх прыхільнікаў Лукашэнкі
11- 4.12.2024, 17:37
- 11,676
Дабраліся і да «ябацек».
За тыдзень у Воршы судзілі траіх прыхільнікаў Лукашэнкі, паведамляе мясцовы сайт orsha.eu.
27-га ў Воршы за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі 26-гадовага Андрэя Падабедава, які на сваіх старонках у сацыяльных сетках публікуе фатаграфіі са спеваком Аляксандрам Саладухам, з дзяржаўных мерапрыемстваў і допісы ў падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
29 лістапада стала вядома, што была асуджаная Алена Чарнавіна. Амаль кожны другі допіс у яе «Аднакласніках» аб падтрымцы Расеі ў вайне.
А ўчора, 3 снежня, адбыўся суд над 35-гадовым Дзмірыем Бяляшовым, які ў сацыяльных сетках піша: «Я - памагаты «крывавага рэжыму» Лукашэнкі! І ведаеце, ганаруся гэтым».
У сваіх відэа ён не рэдка выказваецца ў падтрымку ўлады. Судзілі яго адразу паводле двух артыкулаў: прапаганда нацысцкай сімволікі і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.