Украінскі аператар БПЛА ліквідаваў 30 расейскіх захопнікаў
4- 4,884
За два дні.
Аператар БПЛА 73-га марскога цэнтра Сіл Спецыяльных аперацый ліквідаваў 30 вайскоўцаў РФ усяго за два дні.
Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны.
«Праца пілота - не цяжкая, калі да моманту, як ты стаў на пасаду пілота, штурмаваў пасадкі, трымаў абарону, праводзіў засады і г.д. Без такога баявога досведу садзіцца за пульт небяспечна, бо ты не ведаеш, што ў першую чаргу трэба рабіць на полі бою, каб дапамагчы пабрацімам. Груз адказнасці, які адчуваю асабіста я — велізарны, эмоцыі з'яўляюцца толькі тады, калі на экране бачу сваіх», - кажа аператар БПЛА з пазыўным «Маўглі».