В Беларуси отправили в отставку заместителей глав сразу двух министерств
4- 5.12.2024, 9:07
- 8,494
Кроме того, от должности освобожден генконсула Беларуси в Стамбуле.
У Беларусі адправілі ў адстаўку намеснікаў кіраўнікоў адразу двух міністэрстваў
Акрамя таго, з пасады вызвалены генеральны консул Беларусі ў Стамбуле.
Савет міністраў вызваліў ад пасады намесніцу міністра эканомікі Таццяну Бранцэвіч і першага намесніка кіраўніка Мінкульта Валерыя Грамаду. Пра гэта гаворыцца ў пастанове, якая была 5 снежня апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
У дакуменце, які падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, пазначана, што Таццяна Бранцэвіч і Валерый Грамада пакінулі свае пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Акрамя таго, ад пасады генеральнага консула Беларусі ў Стамбуле (Турцыя) "паводле дамовы бакоў" вызвалены Аляксей Швед.
Пастановай таксама прызначаны:
Сяргей Адаменка ў парадку пераводу - намеснікам міністра энэргетыкі;
Алена Балігатава - намесніцай кіраўніка Мінэканомікі.
Рыгор Глазко - першым намеснікам кіраўніка Мінтранса.
Андрэй Нікалюк у парадку пераводу - намеснікам начальніка дзяржаўнага аб'яднання "Беларуская чыгунка".
Дзмітрый Шляхцін у парадку пераводу - першым намеснік міністра культуры.