УСУ правялі ўдалы контрштурм пад Тарэцкам
- 5.12.2024, 10:58
- 3,238
Апублікаванае відэа і карта.
Байцы УСУ стрымліваюць наступ РФ на Тарэцкім кірунку. У пасёлку Няліпаўка ўкраінскія вайскоўцы паспяхова правялі контрштурм, паведаміла прэс-сакратарка аператыўнай тактычнай групоўкі «Луганск» Анастасія Бабоўнікава ў эфіры «Кіеў24».
Са слоў спікеркі АТГ «Луганск», сельская мясцовасць дазволіла украінскім байцам удала контратакаваць тэхнікай.
«Гэты контрштурм адбыўся ў пасёлку Няліпаўка на Тарэцкім кірунку. Гэты пасёлак, у адрозненне ад горада Тарэцка, дае больш магчымасцяў выкарыстоўваць менавіта тэхніку. Таму хлопцы правялі такі ўдалы штурм», - патлумачыла Настасся Бабоўнікава.

Украінскія вайскоўцы працяглы час стрымліваюць наступ расейскай групоўкі, якая значна перавышае ў колькасці, адзначыла спікерка.
«Яны сапраўды вялікія малайцы, бо ім супрацьстаіць велізарная групоўка войскаў РФ, і яны трымаюцца вельмі класна і не даюць ворагу прарывацца ўжо вельмі-вельмі доўгі час. Стрымліваюць ворага і нават могуць контратакаваць, праводзіць уласныя штурмавыя дзеянні», - сказала Настасся.
Таксама яна дадала, што гэта не першы выпадак паспяховай контратакі байцоў УСУ на гэтым адцінку фронту.