«Радыё Свабода» ўзяло інтэрв'ю ў частага госця праграм Салаўёва
14- 5.12.2024, 23:49
- 24,842
Амерыканскі «эксперт» заклікаў зняць санкцыі з рэжыму Лукашэнкі.
«Радыё Свабода» запісала інтэрв'ю з амерыканскім палітолагам з Інстытута адказнага дзяржаўнага кіравання Куінсі Маркам Эпіскапасам. Ён заклікаў зняць санкцыі з рэжыму Лукашэнкі і «адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі».
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў распавёў, кім насамрэч з'яўляецца Марк Эпіскапас.

«Асцярожна, агентура! Радыё «Свабода» выклала інтэрв'ю з амерыканскім «экспертам» з інстытута Квінсі Маркам Эпіскапасам пад гучным загалоўкам «ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі».
Эпіскапас вядомы сваімі пракрамлёўскімі, антыўкраінскімі поглядамі.
Часты госць праграм ашалелага Салаўёва, ён працуе на пуцінскі парадак дня. Яго ахвотна цытуюць пуцінскія медыі.
Увогуле, як кажа злосны Бабчанка, «да ступені змешвання», - піша апазіцыйны палітык у «Фэйсбуку».

