8 снежня 2025, панядзелак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік генштаба Брытаніі паабяцаў Пуціну зруйнавальны адказ у выпадку атакі на NATO

9
Кіраўнік генштаба Брытаніі паабяцаў Пуціну зруйнавальны адказ у выпадку атакі на NATO
ТОНІ РАДАКІН

Маскве гэтую інфармацыю ўжо перадалі.

Ядзерная рыторыка прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і дэманстратыўнае выкарыстанне нібыта найноўшых ракет «Арэшніка» атрымалі жорсткую рэакцыю брытанскага генеральнага штаба.

Усялякая атака РФ на Брытанію будзе сустрэтая «наймагутнейшым адказам», заявіў, выступаючы з лекцыяй у экспэртным інстытуце RUSI, начальнік Штаба абароны Злучанага Каралеўства адмірал Тоні Радакін.

З ягоных слоў, да Масквы гэтая інфармацыя ўжо даведзеная і таму шанец на тое, што Пуцін наважыцца атакаваць Брытанію або NATO прамым ударам, вельмі невялікая.

Важна «быць моцнымі і далей умацоўваць» арсенал ядзернага стрымлівання, паколькі ён «мае найбольшае ўздзеянне на Пуціна», цытуе Радакіна BBC News. Адмірал дадаў, што брытанскі ўрад уклаў значныя сродкі ў стратэгічныя падводныя лодкі і ракеты — і пра гэта добра вядома ў Расеі.

Тым не менш неабходна «ясна ацэньваць» пагрозы, якія стаяць перад краінай, падкрэсліў Радакін. Ён дадаў, што ў свеце «трэцяе атамнае стагоддз», у якім колькасць дзяржаў з ядзернай зброяй будзе нарастаць. Расея, Кітай, Іран і Паўночная Карэя будуць нарошчваць свае запасы ядзернай зброі або працягнуць спробы абзавесціся ім, дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках