8 снежня 2025, панядзелак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Расейцы паставілі рэкорд па стратах

1
Брытанская выведка: Расейцы паставілі рэкорд па стратах

Чорны месяц для акупантаў.

У лістападзе 2024 года сярэднія штодзённыя страты расейцаў у вайне супраць Украіны дасягнулі новага месячнага максімуму.

Пра гэта паведамляе ў сацсетцы Х Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі са спасылкай на звесткі выведкі.

Адзначаецца, што паводле справаздачы ўкраінскага Генеральнага штаба, сярэдні штодзённы ўзровень страт склаў 1523 чалавекі.

«Гэта трэці месяц запар, калі расейскія войскі нясуць новыя вайсковыя высокія сярэднія штодзённыя страты», – гаворыцца ў паведамленні брытанскага міністэрства.

Таксама ў гэтым месяцы быў зафіксаваны новы рэкорд страт расейцаў за адзін дзень. 28 лістапада беззваротныя страты расейцаў за дзень склалі 2030 расейцаў.

Брытанскае міністэрства адзначае, што лістапад стаў пятым месяцам запар, калі страты расейскіх войск растуць.

Высокі ўзровень страт, мяркуе брытанская выведка, адлюстроўвае больш высокі тэмп расейскіх аперацый і наступленняў. Яны мяркуюць, што агулам страты войск РФ будуць перавышаць тысячу чалавек за адзін дзень у снежні 2024 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках