Расейскага шпіёна злавілі на гарачым
14- 5.12.2024, 17:04
- 24,036
Ім выявілася 16-гадовая дзяўчына
Аб затрыманні 16-гадовай жыхаркі Чарнігава, якая «дапамагала расейскім войскам рыхтаваць новы паветраны ўдар па рэгіёне», у сваім тэлеграм-канале паведаміла Служба бяспекі Украіны.
У задачу шпіёнкі ўваходзіў збор і перадача ворагу важнай выведвальнай інфармацыі аб сістэме абароны Украіны, напрыклад, аб зенітна-ракетных комплексах і радыёлакацыйных станцыях УСУ, якія абараняюць прымежны рэгіён.
Для канспірацыі сваіх выведвальных вылазак дзяўчына замаўляла таксоўку, на якой аб'язджала мясцовасць і таемна фіксавала аб'екты.
Пасля такіх паездак яна вярталася дадому, дзе для свайго расейскага куратара, з якім знаходзілася ў кантакце праз ананімны чат у мэсэнджары, складала агентурную справаздачу - медыяфайл з неабходнымі геалакацыямі.