РФ за дзень скінула тры авіябомбы на свае вёскі
2- 5.12.2024, 20:32
- 4,652
Расейскія пілоты бамбілі Белгарадскую вобласць.
Расейскія пілоты чарговы раз «выпусцілі» авіябомбы на тэрыторыю вёсак Расейскай Федэрацыі. Цяпер гэта адбылося ў Белгарадскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.
Паводле звестак крыніцаў ASTRA, у канцы лістапада расейскія ВКС выпусцілі адразу тры ФАБа на Белгародскую вобласць.
Вядома, што адзін з іх «няштатна сышоў» побач з жылым домам у сяле Вясёлая Лопань Белгарадскага раёна. Гэта больш за 30 км ад мяжы з Украінай. Пацярпелых і пашкоджанняў удалося ўнікнуць.
Іншая авіябомба ўпала ў поле за 7 кіламетраў ад вёскі Бяссонаўка. Трэцюю за дзень ФАБ знайшлі ў сяле Драгунскае. На гэты раз боепрыпас упаў у раёне падстанцыі, за 3 кіламетры ад жылых дамоў.
Усяго, паводле звестак ASTRA, вядома пра сама менш 162 выпадкі падзення авіябомбаў у Расеі і на акупаваных тэрыторыях Украіны за 2024 год.
Сярод іншага, раней паведамлялася таксама пра такія выпадкі.