24 снежня 2025, Серада, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прыляцеў у Парыж

11
Трамп прыляцеў у Парыж

Ён разам з прэзідэнтам Францыі наведае цырымонію адкрыцця Нотр-Дама.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў у Парыж, каб наведаць цырымонію адкрыцця сабора Нотр-Дам, які поўнасцю адрэстаўравалі праз пяць гадоў пасля пажару ў 2019 годзе, паведаміў BFM TV.

Трамп прыляцеў з Нью-Ёрка на прыватным самалёце, адзначыў тэлеканал. Потым ягоны картэж рушыў да амерыканскай амбасады ў Парыжы. У другой палове дня суботы, 7 снежня, Трамп правядзе перамовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Елісейскім палацы.

Раней AFP са спасылкай на высокапастаўленага ўкраінскага чыноўніка паведаміла, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі можа сустрэцца з Трампам у Парыжы 7 снежня на цырымоніі адкрыцця Нотр-Дама

Паводле звестак выдання Le Parisien, на цырымонію прыбудуць цяперашняя першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн, прэзідэнт Італіі Сэрджа Матарэла і прэзідэнтка Грэцыі Кацярына Сакеларапулу. Ад удзелу ў цырымоніі ўстрымаліся папа рымскі Францішак, каралі Брытаніі і Гішпаніі Карл III і Феліп VI.

Як адзначыла Le Figaro, Макрон запрасіў на мерапрыемства многіх сусветных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, напрыклад прынца Валійскага Уільяма, прэзідэнтаў Нямеччыны, Польшчы і Грузіі. Усяго чакаецца блізу 1500 чалавек з улікам чальцоў дэлегацый. Canard Enchaine пісаў, што на цырымонію запрошаныя кіраўнікі 160 дзяржаваў і ўрадаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках