У Менску будуць судзіць евангельскага прапаведніка
10- 7.12.2024, 11:50
- 3,824
Мікалая Хілу затрымалі 24 красавіка.
Прапаведніка евангельскай царквы «Дабравесце» Мікалая Хілу будуць судзіць паводле абвінавачванні ў распальванні варожасці і дзеяннях супраць нацбяспекі. Суд пачнецца ў канцы студзеня, піша «Медыязона».
Евангельскага прапаведніка царквы «Дабравесце» Мікалая Хілу, згодна з раскладам судовых пасяджэнняў, пачнуць судзіць 23 студзеня ў Менскім гарадскім судзе.
Яго абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў: аб распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і аб закліках да санкцый ці іншых дзеянняў, накіраваных супраць нацбяспекі (ч. 3 арт. 361 КК). Максімальнае пакаранне паводле першага артыкула – да пяці гадоў пазбаўлення волі, паводле другога – да 12 гадоў.
Мікалая Хілу затрымалі 24 красавіка. З Акрэсціна прапаведніка перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Паводле першапачатковай інфармацыі праваабаронцаў, яго маглі абвінавачваць паводле арт. 368 КК у абразе Лукашэнкі.
Дакладныя прычыны затрымання і дэталі крымінальнай справы невядомыя. Мужчына прызнаны палітвязнем.