Расейцы ўдарылі па Украіне ракетай нявызначанага тыпу і беспілотнікамі
4- 7.12.2024, 12:17
- 7,946
СПА збіла палову дронаў.
Раніцай 7 снежня расейцы нанеслі ўдар ракетай нявызначанага тыпу па Сумшчыне. Пра гэта Паветраныя сілы УСУ паведамілі ў Telegram.
Акрамя таго, тут праінфармавалі, што мінулай ноччу, пачынаючы з 21.30 6 снежня, расейскія войскі атакавалі Украіну, ужыўшы 14 ударных БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікаў іншых тыпаў.
Свае дроны расейцы запусцілі з раёна Прыморска-Ахтарска – РФ.
На стан 08:30 падраздзяленні зенітных ракетных войскаў, РЭБ і мабільных агнявых групаў Паветраных сілаў і Сілаў абароны Украіны збілі сем варожых БПЛА ў Кіеўскай, Вінніцкай, Адэскай, Чаркаскай і Жытомірскай абласцях, шэсць беспілотнікаў лакацыйна страчаныя, адзін выйшаў з падкантрольнай паветранай прасторы ў кірунку Расеі.