Байдэн: Блізу 80 тысячаў вайскоўцаў ЗША разгорнутыя ў Еўропе для стрымлівання агрэсіі РФ
6- 7.12.2024, 12:46
- 3,654
Вайсковая прысутнасць ЗША захоўваецца таксама ў Іраку, Сірыі і на Аравійскім паўвостраве.
ЗША размясцілі ў еўрапейскіх краінах-чальцах NATO 80 тысячаў сваіх вайскоўцаў для стрымлівання расейскай агрэсіі.
Пра гэта гаворыцца ў лісце прэзідэнта ЗША Джо Байдэна да спікера Палаты прадстаўнікоў і кіраўніка Сената.
У звароце адзначаецца, што Вашынгтон супрацоўнічае з краінамі па ўсім свеце для супрацьдзеяння тэрарызму. Асаблівая ўвага аддаецца зонам адказнасці Цэнтральнага і Афрыканскага камандаванняў войска ЗША.
Так, ЗША прадаўжаюць даваць войскі для Міжнародных сілаў падтрымання міру ў Косава. Там знаходзяцца 403 амерыканскія салдаты. Таксама блізу 378 вайскоўцаў прыпісаныя да кантынгенту Шматнацыянальных сілаў і назіральнікаў, якія прысутнічаюць у Егіпце з 1981 года.
Вайсковая прысутнасць ЗША захоўваецца таксама ў Іраку, Сірыі і на Аравійскім паўвостраве.
Што тычыцца Ізраіля, то ў лісце гаворыцца, што ЗША разгарнулі тэрмінальную сістэму супрацьракетнай абароны THAAD, здольную збіваць, сярод іншага, міжкантынентальныя балістычныя ракеты.