25 снежня 2025, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў паехаў у Суджу Курскай вобласці РФ, якую кантралююць УСУ

14
Аліеў паехаў у Суджу Курскай вобласці РФ, якую кантралююць УСУ

У Курску жывуць бацькі экс-футбаліста нацыянальнай каманды Украіны.

Былы гулец кіеўскага «Дынама» і каманды Украіны ў футболе Аляксандр Аліеў, які пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі пайшоў абараняць Украіну, апублікаваў у Instagram 6 снежня відэа з Суджы ў Курскай вобласці РФ.

«Ну што, ФСБ, калі ласка, не трэба мяне шукаць, я сам да вас прыехаў. Вось яна, ваша “Пяцёрачка” (сетка расейскіх прадуктовых супермаркетаў. – Заўв.). Прыязджайце і звяжыце мяне, вы ж хацелі», – сказаў ён.

На іншых відэа Аліеў паказвае сябе і саслужыўцаў у машыне. «Ну што, пагналі на Курск», – кажа ён.

Аляксандр Аліеў нарадзіўся ў 1985 годзе ў Хабараўску ў сям'і вайсковага лётчыка. Ён гуляў за юнацкія каманды Курска і Арла, а таксама займаўся ў акадэміі маскоўскага «Спартака». У 1999 годзе Аліеў пераехаў у Кіеў, дзе далучыўся да маладзёвай акадэміі кіеўскага «Дынама». У розныя гады Аліеў выступаў за кіеўскае «Дынама» (2005–2010), маскоўскі «Лакаматыў» (2010), махачкалінскі «Анжы» (2014–2015). Выступаў за каманду Украіны з 2008 да 2012 года. Закончыў прафесійную кар'еру ў 2019 годзе. У 2020 годзе дэбютаваў у боксе, але пацярпеў паразу.

Паводле звестак расейскіх СМІ, бацькі Аліева жывуць у Курску.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках