24 снежня 2025, Серада, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі ўнік імпічменту

7
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі ўнік імпічменту

Не хапіла пяці галасоў.

Нацыянальны сход (парламент) Рэспублікі Карэя не змог набраць патрэбнай колькасці галасоў для імпічменту прэзідэнту Юн Сок Ёлю. За імпічмент кіраўніка дзяржавы прагаласавалі 195 дэпутатаў пры неабходных 200, вынікае з інтэрнэт-трансляцыі на YTN.

Рэзалюцыю аб адстаўцы прэзідэнта раней падрыхтавалі і ўнеслі ў парламент прадстаўнікі апазіцыйных партый. Яны абвінавацілі кіраўніка дзяржавы ў спробе гвалтоўнага захопу ўлады і перавышэнні паўнамоцтваў праз увядзенне ваеннага становішча без законных падставаў.

Познім вечарам 3 снежня Юн Сок Ёль выступіў з экстранным зваротам да нацыі, у якім абвясціў пра ўвядзенне ваеннага становішча – упершыню з 1980 года. Свой крок ён патлумачыў дзеяннямі «беспрынцыповых прапаўночнакарэйскіх антыдзяржаўных сілаў» – так кансерватары нярэдка называюць апазіцыйную Дэмакратычную партыю («Табура»), якая выступае за нармалізацыю стасункаў з КНДР.

Прычынай для ўвядзення ваеннага становішча стаў рост рознагалоссяў паміж прэзідэнтам і парламентам, дзе ў «Табура» большасць. Раней Нацыянальны сход захацеў скараціць прапанаваны Юнам праект бюджэту, а таксама ініцыяваў працэдуру імпічменту шэрагу ўрадавых службоўцаў, уключаючы пракурораў, якія адмовіліся абвяшчаць абвінавачванні першай лэдзі Кім Кон Хі за маніпуляцыі з коштамі акцый Deutsch Motors, аўтадылера BMW у краіне, у перыяд з 2009 да 2012 года.

З увядзеннем ваеннага становішча ў краіне забароненая любая палітычная дзейнасць, уключаючы працу парламента і партый. Тым не менш большая частка дэпутатаў прыехала ў Нацыянальны сход да таго, як туды прыбылі вайскоўцы. Забарыкадаваўшыся, усе 190 прысутных дэпутатаў прагаласавалі за тэрміновае скасаванне ваеннага становішча.

Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт быў абавязаны падпарадкавацца іх волі і ўжо раніцай 4 снежня скасаваў рэжым. У той самы дзень Дэмакратычная партыя і яшчэ пяць драбнейшых апазіцыйных партый запусцілі працэдуру імпічменту Юна.

Юн застанецца на сваёй пасадзе. Зрэшты, верагодна, што апазіцыя зноў паспрабуе дамагчыся імпічменту яму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках