24 снежня 2025, Серада, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп адрэагаваў на падзеі ў Сірыі

Трамп адрэагаваў на падзеі ў Сірыі

Ён заявіў, што ЗША не павінныя ўмешвацца ў гэты канфлікт.

Злучаныя Штаты Амерыкі не павінны ўмешвацца ў канфлікт, які развіваецца ў Сірыі. Гэтая краіна не з'яўляецца партнёрам ЗША.

Пра гэта заявіў новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на допіс у ягонай сацсетцы.

Трамп заявіў, што байцы апазіцыі ў Сірыі цалкам захапілі шматлікія гарады падчас добра скаардынаванага наступу і зараз знаходзяцца на ўскраінах Дамаска, відавочна, рыхтуючыся зрабіць вельмі вялікі крок да адхілення Асада.

"Расея, якая так завязана ва Украіне і страціла там больш за 600 000 жаўнераў, здаецца, не ў стане спыніць гэты літаральны марш праз Сірыю, краіну, якую яна абараняла гадамі", - падкрэсліў палітык.

Ён зазначыў, што Расея ніколі не атрымлівала вялікай выгады ад Сірыі і заявіў, што ЗША не павінны ўмешвацца ў гэты канфлікт.

«Сірыя - гэта бязладзіца, але гэта не наш сябар, і Злучаныя Штаты не павінны мець з ёй нічога агульнага. Гэта не наша вайна. Няхай яна разгортваецца. Не ўмешвайцеся!», - сказаў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках