21 снежня 2024, Субота, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадатнае сальда замежнага гандлю Беларусі ўпала амаль у 10 разоў

5
Дадатнае сальда замежнага гандлю Беларусі ўпала амаль у 10 разоў

Шакавальная статыстыка.

Нацбанк падвёў вынік замежнага гандлю Беларусі ў 2023 годзе. Дзякуючы паслугам агульнае сальда захавалася дадатным і склала $480,7 млн. Пазалетась было $4,6 млрд - у 9,5 разоў больш.

Летась краіна экспартавала тавараў і паслуг на $47,9 млрд, імпартавала - на $47,4 млрд. Імпарт рос значна хутчэй экспарту: 12,1% супраць 2,1%. У выніку сальда, хоць і засталося станоўчым, аднак упала з $4,6 млрд да $480,7 млн.

Усё сапсаваў гандаль таварамі. Калі пазалетась Беларусь прадала за мяжу больш, чым купіла, то ў 2023 годзе - наадварот. Сальда было плюс $385 млн, стала мінус $2,4 млрд. Экспарт вырас на 4,6 адсотка, а імпарт - на 12 адсоткаў.

Імпарт паслуг таксама вырас істотна, на 12,7%, а экспарт упаў на 7,9%. Аднак сальда ўсё яшчэ засталося станоўчым і выратавала агульны паказчык замежнага гандлю.

Раней Белстат падлічыў, што летась Беларусь прадала за мяжу тавараў на $40,2 млрд, а купіла - на $43,3 млрд. Адмоўнае сальда ўтварылася перш за ўсё праз гандаль з краінамі па-за СНД: імпарт адтуль вырас на 29% год да года.

Што так актыўна купляла Беларусь у дзяржавах "далёкай дугі", невядома. Статыстычнае ведамства хавае інфармацыю аб тым, з якімі дзяржавамі і чым менавіта гандлюе нашая краіна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках