Украінская выведка падказала Маску, дзе акупанты закупляюць Starlink
9- 13.02.2024, 10:43
- 23,526
Апублікаваны перахоп.
Расейскія акупанты закупляюць Starlink у арабскіх краінах. А кошт аднаго тэрмінала складае 200 тысяч рублёў.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР).
«Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны інфармуе: дзяржава-агрэсарка Расея закупляе сродкі сувязі, у тым ліку і тэрміналы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink, для выкарыстання ў вайне ў арабскіх краінах», – гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі ў выведцы, у свежым радыёперахопе расейскія акупанты абмяркоўваюць адпаведныя магчымасці набыцця тэрмінала спадарожнікавай сувязі Starlink.
Са слоў аднаго з захопнікаў, «арабы прывозяць усё: правады, вайфай, роўтэры…», а кошт закупкі прылады Starlink складае 200 тысяч рублёў (блізу 2 тысяч даляраў, - рэд.).